Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла важнасьць таго, што яе прыезд супаў з гадавінай падзеньня Бэрлінскага муру, піша Deutsche Welle.
«Гэта таксама сымбалічна і для нас, беларусаў, таму што самая галоўная песьня нашага пратэставага руху — „Муры“ — таксама пра сьцены. Пра сьцены, пабудаваныя паміж рэжымам і звычайнымі беларусамі».
Палітык падзякавала беларускай дыяспары ў Нямеччыне за дапамогу тым, хто ўцёк зь Беларусі і за дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія засталіся ў краіне.
Сьвятлана Ціханоўская выказала надзею, што яе сустрэчы на міжнародным узроўні нясуць практычны сэнс. Асобна Ціханоўская спынілася на справе аб злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых рэжымам Лукашэнкі, адпаведную заяву па якой падалі ў Фэдэральную пракуратуру Нямеччыны.
«Я вельмі ганаруся тымі, хто працуе з адвакатамі па злачынствах рэжыму тут, у Нямеччыне. Я чула, што пададзена заява. Таксама я ведаю, што Нямеччына асьцярожнічае, Нямеччына марудзіць, і падчас гэтага візыту я буду размаўляць зь міністрам юстыцыі і з прадстаўнікамі ўраду па гэтым пытаньні».
Аднак фразу пра марудную рэакцыю, сказаную на расейскай мове, на нямецкую не пераклалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль міграцыйны крызіс для Нямеччыны мае толькі сымбалічны характар». Меркаваньне палітолягаПасьля выступу каля Брандэнбурскай брамы палітык паехала на сустрэчу зь віцэ-канцлерам Олафам Шольцам, які неўзабаве можа зьмяніць Ангелу Мэркель на пасадзе кіраўніка ўраду.
У сераду, 10 лістапада, Ціханоўская прачытае даклад і возьме ўдзел у дыскусіі ў фондзе Шміта. У чацьвер сустрэнецца з прэзыдэнтам ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у ягонай рэзыдэнцыі ў палацы Бэльвю ў Бэрліне. Таксама заплянаваны сустрэчы з асобнымі дэпутатамі Бундэстагу і прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Нямеччыне рыхтуюць суд над беларускімі сілавікамі. Тлумачыць праваабаронца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрлін: «Ключ» для спыненьня патоку мігрантаў празь Беларусь знаходзіцца ў Маскве