Як заявіла ў аўторак на брыфінгу ў Жэнэве афіцыйны прадстаўнік гэтага ўпраўленьня Шабія Манту, УВКБ узаемадзейнічае «з усімі ўцягнутымі ўладамі ў вырашэньні гэтага пытаньня» і гатовае аказаць ім падтрымку ў ацэнцы сытуацыі.
«Мы неаднаразова заяўлялі, што выкарыстаньне бежанцаў, просьбітаў прытулку і мігрантаў у палітычных мэтах зьяўляецца непрымальным і павінна спыніцца», — падкрэсьліла афіцыйны прадстаўнік. «Мы ўзаемадзейнічаем з усімі ўцягнутымі ўладамі ў вырашэньні гэтага пытаньня», — сказала Манту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 9 лістапада. ОНЛАЙНЯна ня стала гаварыць пра магчымыя палітычныя меры з боку Эўразьвязу ў дачыненьні да Менску, уключна з санкцыямі, спаслаўшыся на тое, што УВКБ «абмежаванае гуманітарным вымярэньнем», а «палітычныя меры» знаходзяцца па-за рамкамі дзейнасьці гэтага аанаўскага ведамства.
«З гуманітарнага пункту гледжаньня мы гатовыя падтрымліваць улады, мець доступ да гэтых людзей і магчымасьць ацаніць сытуацыю, у якой яны знаходзяцца, і пераканацца, што яны могуць атрымліваць абарону», — падкрэсьліла Манту.
УВКБ і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) выступілі ў аўторак у Жэнэве з сумеснай заявай, у якой паведамілі, што знаходзяцца ў кантакце зь беларускім і польскім урадамі, і заклікалі да «тэрміновага ўрэгуляваньня сытуацыі», забесьпячэньня «неадкладнага і бесьперашкоднага доступу» да групы мігрантаў на мяжы. Падкрэсьліваецца, што такі доступ неабходны для «гуманітарнай дапамогі», а таксама для таго, каб «ідэнтыфікаваць тых, хто мае патрэбу ў міжнароднай і іншых формах абароны», і каб тыя, хто гэтага пажадае, маглі на месцы падаць просьбу аб прадстаўленьні прытулку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз прыпыніў спрошчаны візавы рэжым для афіцыйных асобаў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйныя крызісы ў Эўропе: ці стаіць за імі Масква