«Міністэрства аховы здароўя павінна будзе спаганяць плату за мэдычныя рахункі пацыентаў з COVID-19, якія маглі вакцынавацца, але адмовіліся гэта рабіць», — сказаў Кунг.
Абмежаваньне не закране дзяцей да 12 гадоў і тых, хто ня можа зрабіць прышчэпку ад каранавірусу з мэдычных прычынаў.
Як паведамляе выданьне The Straits Times, за апошні месяц дзьве траціны пажылых пацыентаў у Сынгапуры, якія апынуліся ў рэанімацыі, ня мелі прышчэпак ад COVID-19.
Вакцынацыя ад COVID-19 у Сынгапуры пачалася ў канцы сьнежня мінулага году. Першымі вакцыну кампаній Pfizer і BioNTech пачалі атрымліваць мэдыкі і пажылыя людзі. Пазьней у краіне таксама была ўхвалена вакцына амэрыканскай кампаніі Moderna.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 8 лістапада, сутачны прырост хворых каранавірусам у Сынгапуры складае 2470 чалавек, памерлі яшчэ дзевяць чалавек. Поўны курс вакцынацыі прайшлі 85% насельніцтва, яшчэ 18% рэвакцынаваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску ад каранавірусу памерла 38-гадовая актывістка Юлія Барсукова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ад сёньня будуць адхіляць ад працы чыноўнікаў і выкладчыкаў без прышчэпак ад COVID-19