У яе засталіся муж і двое сыноў. Жанчына захварэла ў канцы кастрычніка. «Смаку няма, паху няма, тэмпэратура зьбіваецца толькі да 38.6. Што далей — мяшок?» — пісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку 22 кастрычніка.
«Мы зь ёй актыўна перапісваліся апошнім часам. Яна мне дасылала паведамленьні, што ёй вельмі блага, што яна ўся гарыць, што тэмпэратура скача да 40 градусаў. Наколькі я ведаю, яна выклікала „хуткую“, але тая ехала вельмі доўга, 8 гадзін», — патлумачыў блогер-фэрмэр з Гомельскага раёну Юры Ганцэвіч.
У камэнтарах да свайго допісу Юлія пісала наконт таго, што ня едзе «хуткая»: «Я зразумела, яны хочуць мяне забіць».
Юлія Барсукова атрымала вядомасьць ад пачатку пратэстаў, зь вясны 2020 году. Яна была актывісткай і адміністратаркай груп і суполак праекту «Страна для жизни». Юлію затрымлівала міліцыя, суды давалі ёй штрафы, у яе кватэры праходзілі ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу памёр беларускі мастак Уладзімер Сытчанка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б людзі бачылі рэальную статыстыку, ставіліся б сур’ёзьней». Як каранавірус атакаваў інвалідаў, пэнсіянэраў і цяжарных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр пісьменьнік Юры Станкевіч