«За ягоную мужнасьць і асаблівы талент у наданьні пратэсту беларускага народу мастацкай формы. Строцаў — стваральнік паэтыкі моманту і сымбаль нястомных паэтаў рэвалюцыі», — сказана ў матывацыі журы прэміі.
15 лістапада ў Стакгольме прэмію ўручыць ляўрэату міністарка культуры Швэцыі Аманда Лінд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Строцаў: «Пра прыгажосьць беларускай этычнай салідарнасьці хочацца сьведчыць з усіх сіл»Сёлета ў Швэцыі ў перакладзе Дзьмітрыя Плакса на швэдзкую мову выйшла кніга Строцава «Беларусь перакуленая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Някляеву ўручылі прэмію швэдзкага Пэн-клюбуПрэмія, якая носіць імя нямецкага журналіста і пісьменьніка Карла Тухольскага, была заснаваная ў 1985 годзе і ўручаецца штогод пісьменьнікам або публіцыстам, якія цярпяць пагрозы і перасьлед або былі вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Сярод ляўрэатаў — Адам Загаеўскі (Польшча, 1985), Салман Рушдзі (Індыя/Вялікая Брытанія, 1992), Сьвятлана Алексіевіч (Беларусь, 1996), Уладзімер Някляеў (Беларусь, 2011), Маша Гесэн (Расея, 2013).