Як заявіў падчас онлайн-брыфінгу міністар аховы здароўя Віктар Ляшко, гаворка ідзе аб працаўніках:
- цэнтральных органаў выканаўчай улады і іх тэрытарыяльных падразьдзяленьняў,
- мясцовых дзяржаўных адміністрацый і іх структурных падразьдзяленьняў,
- устаноў адукацыі,
- навуковых устаноў, незалежна ад формы ўласнасьці.
«Работнікі гэтых структур падлягаюць абавязковай прафіляктычнай вакцынацыі, — сказаў міністар. — Работнікі названых арганізацый, якія па стане на 8 лістапада ня будуць мець хаця б адной прышчэпкі супраць COVID-19, будуць адхілены ад работы без захаваньня заработнай платы да моманту атрыманьня прышчэпкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бацькі баяцца вакцынаваць дзяцей і пры гэтым не зазіраюць у інструкцыю да антыбіётыкаў». Пэдыятар аб прышчэпках ад COVID-19Адхіленьню таксама падлягаюць невакцынаваныя супрацоўнікі, якія працуюць дыстанцыйна. Бальнічныя пры адхіленьні ад працы за адмову ад вакцынацыі ня будуць аплачвацца, стаж таксама ня будзе налічвацца.
Ад працы ня будуць адхіленыя толькі асобы, якія маюць супрацьпаказаньні для вакцынацыі і падалі адпаведныя мэдычныя заключэньні аб гэтым або маюць даведкі аб тым, што перахварэлі на СOVID-19 (такія даведкі дзейнічаюць на працягу трох месяцаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь найбліжэйшымі днямі маюць паставіць 2,6 мільёна кітайскіх вакцын ад COVID-19Украіна зь цяжкасьцю дае рады восеньскай хвалі каранавірусу. Многія рэгіёны, у тым ліку Кіеў, пераведзеныя ў «чырвоную зону», і карыстацца транспартам там можна толькі з QR-кодам аб вакцынацыі. Паводле апошніх зьвестак украінскіх уладаў, попыт на вакцынацыю пасьля ўвядзеньня жорсткіх карантынных абмежаваньняў вырас, аднак дагэтуль у краіне прышчэплена менш за траціну насельніцтва.
Значная частка ўкраінцаў працягвае супраціўляцца вакцынацыі: на мінулым тыдні ў Кіеве тысячы людзей выйшлі на акцыю супраць абавязковых прышчэпак і патрабавалі ад Вярхоўнай Рады адмяніць каранавірусныя абмежаваньні.