Яны зьвярнуліся да эўрапейскіх структур у сувязі з «гуманітарнай катастрофай» на польска-беларускай мяжы і, сярод іншага, заклікалі дапусьціць у памежны рэгіён гуманітарныя арганізацыі, якія маглі б аказваць мэдычную і прававую дапамогу, а таксама даць дазвол на працу акрэдытаваных журналістаў на тэрыторыях, дзе цяпер дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
Нобэлеўскія ляўрэаткі зьвярнуліся да старшыні Эўрапейскай рады Шарля Мішэля, старшыні Эўрапарлямэнту Дэвіда Сасолі, эўрапарлямэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 8 лістапада. ОНЛАЙНУ звароце яны заяўляюць, што ўрад Польшчы ўвёў на прымежнай зь Беларусьсю тэрыторыі краіны «рэжым надзвычайнага становішча, згодна зь якім не дапускаецца мэдычная дапамога хворым і паміраючым, а таксама робіцца немагчымым доступ СМІ да трагедыі, якая там адбываецца»:
«Аднак нават гэтая няпоўная, фрагмэнтарная інфармацыя дае ўяўленьне аб маштабнасьці гуманітарнай катастрофы, якая адбываецца на мяжы Эўразьвязу: мы ведаем, што там людзі падвяргаюцца бязьлітаснай працэдуры выцісканьня назад, знаходзяцца пад пагрозай холаду, голаду і зьнясіленьня ў лясах і на балотах.
Беларускія турфірмы, падкантрольныя рэжыму Лукашэнкі, абяцаюць адчайным уцекачам уехаць у ЭЗ за вялікія грошы. Завабленых такім чынам у Менск потым завозяць арганізаваным транспартам у лес да мяжы. Там іх спрабуюць выціснуць у Польшчу, польскія службы таксама прымусова вяртаюць іх у Беларусь. У горшых выпадках гэта заканчваецца сьмерцю. Некаторыя з загінулых вядомыя нам па імені, іншыя паміраюць ананімна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы аб надзвычайным становішчы, 4-ы артыкул NATO. Як на Захадзе рэагуюць на абвастрэньне міграцыйнага крызісуСьвятлана Алексіевіч, Эльфрыдэ Елінэк, Гэрта Мюлер і Вольга Такарчук зьвярнуліся да дэмакратычна абраных прадстаўнікоў Эўропы з заклікам не адводзіць вачэй ад трагедыі.
«Мы павінны ўсьведамляць, што людзей выкарыстоўваюць у якасьці закладнікаў. Гэтыя дэманічныя практыкі ўвойдуць у гісторыю як прыклад сучаснай жорсткасьці. У гісторыі Эўропы мы занадта часта дазвалялі сабе быць недасьведчанымі. Мы заплюшчвалі вочы, затулялі вушы. Мы маўчалі. Пасьля перажываньняў XX стагодзьдзя мы ведаем, што ёсьць веды нязручныя і стамляючыя. Абараняючы свой дабрабыт, большасьць людзей трымаюць іх далей ад сябе. Сёньня такая сытуацыя паўтараецца».
Падпісанткі звароту заклікаюць змагацца з навалам адчаю на межах Эўропы, кіруючыся фундамэнтальнымі эўрапейскімі каштоўнасьцямі.
«Мы заклікаем да як найбольш хуткага і эфэктыўнага вырашэньня гэтага гуманітарнага крызісу, да выкананьня Жэнэўскай канвэнцыі і, перш за ўсё, да магчымасьці пачаць працэдуру прадастаўленьня прытулку для ўсіх тых, хто просіць аб гэтым і быў затрыманы на гэтай частцы ўсходняй мяжы Эўразьвязу.
Мы патрабуем шырокай дыпляматычнай ініцыятывы ў краінах Блізкага Ўсходу, якая зможа супрацьстаяць ілжывым наратывам беларускага рэжыму, скіраваным на тое, каб даставіць да польска-беларускай мяжы як мага больш адчайных уцекачоў і такім чынам раздуць праблему і дэстабілізаваць палітычную сытуацыю ў Польшчы і ва ўсім Эўразьвязе.
У першую чаргу мы заклікаем дапусьціць у памежны рэгіён гуманітарныя арганізацыі, якія маглі б аказваць мэдычную і прававую дапамогу. Мы таксама просім дапускаць акрэдытаваных журналістаў і СМІ ў памежныя рэгіёны, дзе дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, што неабходна для забесьпячэньня поўнай і праўдзівай інфармацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі зладзіў беспрэцэдэнтную міжнародную правакацыю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: Дональд Туск прапанаваў рэалізацыю 4-га артыкулу NATO. Што гэта значыць