У Беларусь даставяць новую партыю кітайскай вакцыны ад каранавіруса.
Аб гэтым тэлеканалу СТВ расказаў камандзір 50-й зьмешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч, паведамляе Zerkalo.
Па словах Андрэй Лукʼяновіча, Менск плянуе адправіць у Кітай авіярэйс 9 лістапада. Як чакаецца, Беларусь атрымае 2,6 мільёна доз вакцын і 1 мільён шпрыцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская ці кітайская? Мікрабіёляг пра даступныя ў Беларусі вакцыныРаней 5 верасьня ў Беларусь з Пэкіна даставілі 1,5 млн доз вакцыны Sinopharm супраць COVID-19.
Раней паведамлялася аб перамовах з Кітаем аб закупцы буйной партыі вакцыны ад каранавірусу. Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько таксама паведамляў, што было прынята рашэньне па вытворчасьці вакцыны сумесна з Кітаем на тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна атрымала бясплатна 3 мільёны доз Moderna. Ці маюць шанцы беларусы на заходнія вакцыны?