Паводле міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зьмяншаюцца тэмпы росту захваральнасьці COVID-19.
Як паведаміў тэлеграм-канал міністэрства, амаль ва ўсіх абласьцях эпідэмічная сытуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленьні з «ковіднага рэжыму». Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласьцей і Менска ў поўным аб’ёме працягваюць аказваць плянавую дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна атрымала бясплатна 3 мільёны доз Moderna. Ці маюць шанцы беларусы на заходнія вакцыны? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя паведаміла, колькі чалавек цалкам вакцынаваліся