Як паведаміла мясцовае выданьне The Peninsula, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі прыбыў у краіну ў якасьці спэцпасланьніка пры Савеце супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі і прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
Падрабязнасьці перамоваў газэта не паведамляе, адзначае Zerkalo. У публікацыі згадваецца, што шэйх і Віктар Лукашэнка «абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж дзьвюма краінамі і шляхі іх умацаваньня і разьвіцьця». Акрамя таго яны «разгледзелі пытаньні, якія маюць агульную цікавасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даручыў сыну Віктару зноў «узаемадзейнічаць» са спэцпадразьдзяленьняміУ НАК Беларусі не паведамляюць аб візыце Віктара Лукашэнкі ў Катар, зьвярнуў увагу партал Telegraf. Паводле інфармацыі сайту Нацыянальнага алімпійскага камітэту, 2 лістапада старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі паляцеў ва Узбэкістан.
У МЗС Беларусі таксама на момант напісаньня навіны няма інфармацыі аб візыце Віктара Лукашэнкі ў Катар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Ірану: Дэпутат Савіных паабяцаў дапамагчы іранцам, якія апынуліся на мяжыРаней ірацкае выданьне Kurdistan24 паведаміла, што ў гэтай краіне знаходзіцца дэлегацыя МЗС Беларусі на чале з амбасадарам Беларусі Віктарам Рыбаком. МЗС Беларусі тады візыт таксама ніяк не камэнтаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іраку закрываюць два беларускія консульствыДнямі ў Іраку закрылі ўсе ганаровыя консульствы Беларусі. Паведамлялася, што такія захады зьвязаны ў большай ступені з міграцыйным крызісам на межах Беларусі і краін ЭЗ.