Аб сьмерці 30-гадовай жанчыны стала вядома толькі нядаўна, аб ёй паведаміла адвакатка сям’і.
Самая масавая акцыя ў памяць аб Ізабэле, пры ўдзеле дзясяткаў тысяч чалавек, прайшла ў польскай сталіцы – Варшаве. Людзі сабраліся каля будынка Канстытуцыйнага суду і накіраваліся ў бок міністэрства аховы здароўя. Людзі выходзілі з плякатамі «Ніводная больш», а таксама з фатаграфіямі Ізабелы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы праз абмежаваньні на аборты памерла цяжарная жанчына. Лекары чакалі сьмерці плода30-гадовая Ізабэла зьвярнулася ў бальніцу на 22-м тыдні цяжарнасьці ў сувязі з заўчасным адыходам каляплодных водаў. Пры шпіталізацыі лекары пацьвердзілі раней дыягназаваныя прыроджаныя заганы разьвіцьця плода.
«Падчас шпіталізацыі зародак памёр. Пасьля менш як 24 гадзін знаходжаньня ў бальніцы жанчына таксама памерла. Прычынай сьмерці стаў сэптычны шок. У памерлай засталіся муж і дачка», – напісала адвакатка Ёланта Будзоўская.
Адвакатка расказала, што падчас знаходжаньня ў бальніцы Ізабэла перапісвалася са сваімі роднымі і сябрамі. Яна пісала, што «ў адпаведнасьці з інфармацыяй, якую паведамлялі ёй урачы, яны прынялі чакальную пазыцыю, устрымліваючыся ад апаражненьня маціцы да моманту сьмерці плода, што зьвязана зь дзейнымі нормамі, якія абмяжоўваюць магчымасьць правядзеньня легальнага аборту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Сан-Марына прагаласавалі за легалізацыю абортаў. Пакуль за гэта пагражае турма22 кастрычніка мінулага году Канстытуцыйны суд Польшчы ўзмацніў жорсткасьць і без таго аднаго з самых строгіх эўрапейскіх законаў у сфэры абортаў. Згодна з законам ад 1993 году, перарываць цяжарнасьць дазвалялася ў выпадку згвалтаваньня або інцэсту, калі цяжарнасьць і роды пагражаюць жыцьцю або здароўю маці, а таксама ў выпадку незваротнай інваліднасьці плода. Апошні пункт быў выкрасьлены з закону.
Гэта прывяло амаль да поўнай забароны абортаў у краіне, бо менавіта з гэтай прычыны жанчынам часьцей за ўсё дазвалялася перарываць цяжарнасьць. Тады па Польшчы пракаціліся шматтысячныя антыўрадавыя акцыі, людзі патрабавалі адстаўкі правакансэрватыўнага кабінэту партыі «Права і справядлівасьць».