У сталіцы Расеі паліцыянты затрымалі не менш за 12 чалавек, якія на Пушкінскай плошчы праводзілі пікеты ў падтрымку палітвязьняў.
Пра гэта паведаміў праваабарончы праект «ОВД-Инфо». Апроч патрабаваньня вызваліць палітвязьняў, удзельнікі пікетаў таксама пратэставалі супраць электроннага галасаваньня на выбарах.
На выбарах у расейскую Дзяржаўную думу ў верасьні ў шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Маскве, упершыню масава ўжывалі электроннае галасаваньне. Прадстаўнікі апазыцыі заявілі пра масавыя фальшаваньні падчас гэтага працэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 лістапада. За абразу міліцыянтаў асудзілі віцебскага цесьляра. Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачаньне