На важную пасаду ў Ватыкане прызначылі жанчыну

Ватыкан

Упершыню ў гісторыі Генэральным сакратаром Губэрнатарату Дзяржавы Ватыкан стала жанчына, а яе намесьнікам — сьвецкі вернік. Гэтыя прызначэньні Папа Францішак зрабіў 4 лістапада.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на пасаду Генэральнага сакратара Губэрнатарату папа прызначыў сястру Рафаэлу Пэтрыні, манахіню з кангрэгацыі Францішканак Сясьцёр Эўхарыстыі. Яна нарадзілася ў 1969 годзе ў Рыме, скончыла Міжнародны незалежны ўнівэрсытэт Гвіда Карлі па спэцыяльнасьці паліталёгія і абараніла дактарат на факультэце сацыяльных навук Папскага ўнівэрсытэту імя сьвятога Тамаша Аквінскага ў Рыме, дзе цяпер выкладае эканоміку дабрабыту і сацыялёгію эканамічных працэсаў.

Падсакратаром Губэрнатара Дзяржавы Ватыкан Папа прызначыў італьянскага адваката Джузэпэ Пулізі-Алібрандзі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відэаролік «Малітва за Беларусь» з ксяндзом Барком прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»