Паводле праваабаронцаў, у двухмеснай камэры № 15 у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна зь вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. Зь сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск. У сувязі з гэтым арыштанткі абвясьцілі галадоўку да выкананьня ўсіх патрабаваньняў:
- вярнуць затрыманым шпацыры;
- вадзіць у душ;
- выключаць у камэрах сьвятло на ноч;
- выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі;
- вярнуць усе рэчы і лекі.
Як стала вядома праваабаронцам, такую дрэнную рэакцыю ў адміністрацыі ізалятару на Акрэсьціна выклікала нядаўняя скарга на ўмовы ўтрыманьня адной з былых арыштантак.
Падчас «шмону» намесьнік начальніка ЦІПу заявіў, што скаргі, якія арыштаваныя пішуць пасьля вызваленьня, «ня дзейнічаюць». Пры гэтым дадаў, што ўмовы ўтрыманьня будуць пагаршацца, каб «адвучыць» пісаць скаргі.
Раней паведамлялася, што ў камэры ўтрымліваліся журналістка Ірына Слаўнікава і палітзьняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 лістапада: журналістка «Белсату» Слаўнікава абвясьціла галадоўку разам з сукамэрніцамі1 лістапада прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку арыштавалі на 15 сутак за нібыта захоўваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Іх затрымалі 30 кастрычніка па вяртаньні на радзіму з адпачынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы сталі кібэрпартызанамі, і іх ня вельмі спалохаеш». Як працуе «Белсат», прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сам вінаваты ў пакутах». Анархіста Мікіту Емяльянава працягваюць трымаць у карцары