Deutsche Welle паведамляе, што роўна тыдзень таму гэты паказьнік складаў 28 037 выпадкаў. Ранейшы максымум дзённага інфікаваньня ў краіне — 33 777 чалавек — быў зарэгістраваны 18 сьнежня 2020 году.
Тым самым агульная колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня каранавірусам у Нямеччыне ўзрасла да 4 672 368 выпадкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрозьніць грып ад COVID-19. ПарадыТым часам у Расеі трэці дзень фіксуецца максымум дзённай сьмяротнасьці ад COVID-19 з пачатку пандэміі. Паводле афіцыйнага стану на раніцу 4 лістапада, за 24 гадзіны ад інфэкцыі памерлі 1195 чалавек.
Усяго ў Расеі (уключаючы анэксаваны Крым) памерлі, паводле афіцыйных зьвестак, 243 255 пацыентаў, у якіх была пацьверджана каранавірусная інфэкцыя. Незалежныя дэмографы лічаць, што сьмяротнасьць заніжаецца прыблізна ў тры разы. Гэта азначае, што ў рэальнасьці з пачатку пандэміі ў Расеі памерлі звыш 700 тысяч чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ