Забарону на вываз грэчкі падоўжылі яшчэ на тры месяцы. Агулам яна будзе дзейнічаць паўгода.
Нельга вывозіць
- грэцкія крупы простага памолу,
- абдзёртае зерне грэчкі,
- гатовыя грачаныя прадукты.
Адпаведная пастанова Савету Міністраў уступіла ў сілу 2 лістапада.
Папярэдняя забарона дзейнічала з 20 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі забаранілі вывозіць кісларод