Выключэньне можа быць толькі для гуманітарнай дапамогі па асобным рашэньні ўраду.
Пастанова набыла моц з 28 кастрычніка.
24 кастрычніка стала вядома, што пастаўляць кісларод у шпіталі пачалі вайскоўцы.
16 кастрычніка буйное менскае прадпрыемства «Крыён» перайшло на вытворчасьць выключна мэдыцынскага кіслароду.
Дадатковыя магутнасьці для вытворчасьці кіслароду разгарнулі на сьветлагорскім «Хімвалакне», «Гродна-Азоце» і «Нафтане».
Адзін 40-літровы балён зьмяшчае крыху больш за 6 кубамэтраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балёна хопіць на некалькі дзён, для апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — на адны суткі.