Палітвязень Эдуард Бабарыка пазбавіўся абаронцы.
Як паведаміла Эўрарадыё, атэстацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне аб тым, што яго адвакатка Ірына Варанкова «ня можа выконваць свае прафэсійныя абавязкі празь недастатковую кваліфікацыю».
Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 году. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі пазытыўны хлопец, ставіцца да ўсяго па-філязофску». Эдуард Бабарыка, сын апанэнта Лукашэнкі, застаецца ў СІЗА КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне абвінавачваюць, што мне добра жыць у Літве». Аляксандра Зьверава пра BySol і чаканьне каханага з турмы