Усяго з пачатку 2021 году колькасьць нелегальных мігрантаў склала 7832, паведамляе фэдэральная паліцыя Нямеччыны.
Ведамства зазначыла, што толькі за мінулыя выходныя каля мяжы з Польшчай затрымалі 597 асобаў.
Большасьць зь іх — грамадзяне Іраку. Сярод мігрантаў ёсьць таксама сырыйцы, іранцы і афганцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Значыць, недастаткова санкцый». Экс-міністар замежных справаў Літвы аб спыненьні беларускага транзыту мігрантаў у ЭўропуУ пашпартах мігрантаў былі беларускія візы ці штампы аб перасячэньні беларускай мяжы. У шасьці затрыманых знайшлі каранавірус. Пачата расьсьледаваньне ў дачыненьні да 18 арганізатараў незаконнай перавозкі людзей.
Са жніўня 2021 году фэдэральная паліцыя Нямеччыны сутыкнулася на нямецка-польскай мяжы зь вялікім патокам нелегальнай міграцыі. Адзначаецца, што пакуль няма ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі.