Пра гэта піша газэта «Коммерсантъ», спасылаючыся на гісторыка Сяргея Прудоўскага, які запытваў пратаколы «троек» у рэгіянальных упраўленьнях ФСБ. Высьветлілася, што ў шэрагу рэгіёнаў гэтыя дакумэнты аб так званых нацыянальных апэрацыях НКВД усё яшчэ не рассакрэчаныя, хаця ўказ аб гэтым падпісаў яшчэ ў 1992 годзе прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын.
Толькі пасьля запытаў дасьледчыка УФСБ пачалі праводзіць працэдуру рассакрэчваньня. Аднак атрымаць дакумэнты Прудоўскаму так і не ўдалося — у спэцслужбе сьцьвярджаюць, што доступ да пратаколаў пасяджэньняў абмежаваны. Абскарджваючы гэтыя рашэньні ў Іванаўскай і Тульскай абласьцях, Прудоўскі сутыкнуўся з тым, што прадстаўнікі спэцслужбы заяўляюць у судах, што тэкст дакумэнтаў можа выклікаць распальваньне нацыянальнай, расавай або рэлігійнай нянавісьці ці варожасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «КДБ ня выдаў ніводнага дакумэнту, зьвязанага з Курапатамі», — дасьледнік рэпрэсіяў КузьняцоўПадразьдзяленьні ФСБ яшчэ ў сямі рэгіёнах — Інгушэтыі, Чачэніі, Кабардзіна-Балкарыі, Курскай, Ніжагародзкай, Арлоўскай і Самарскай абласьцях — заявілі, што ў іх няма пратаколаў «троек». У Буратыі паведамілі, што ў іх ёсьць толькі частка пратаколаў, у Башкірыі — што дакумэнты знаходзяцца ў архіўных крымінальных справах.
Прудоўскі лічыць, што сытуацыя з дакумэнтамі паказвае на тое, што падчас нацыянальных апэрацый было рэпрэсавана больш жыхароў СССР, чым меркавалася раней. За два месяцы 1938 году праз «тройкі» прайшлі справы прыблізна 108 тысяч грамадзян СССР, амаль 70 працэнтаў былі асуджаныя на расстрэл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У 1940 годзе ў БССР было 33 турмы і 24 лягеры». Гісторык Кузьняцоў пра наступнікаў Сталіна