«Накіраваны чарговыя апавяшчэньні аб уключэньні ў сьпіс абмежаванага доступу шэрагу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх быў абмежаваны раней, у іх ліку euroradio.fm, regnum.ru, belsat.eu, spring96.org і svaboda.org», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі сайт расейскага агенцтва RegnumУдакладняецца, што Міністэрства інфармацыі накіравала ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю апавяшчэньне аб блякаваньні «люстэркаў» названых інтэрнэт-рэсурсаў.
Акрамя таго, 28 кастрычніка ў Беларусі заблякавалі сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу».
Расейскае інфармацыйнае агенцтва Regnum існуе з 2002 году. Аўтары сайту часта пішуць пра падзеі ў Беларусі з пазыцыі «русского мира».
У сьнежні 2017 году беларускія ўлады затрымалі трох аўтараў рэсурсу: кандыдата гістарычных навук Юрыя Паўлаўца, галоўнага рэдактара часопіса «Новая экономика» Сяргея Шыптэнку і школьнага вартаўніка Дзьмітрыя Алімкіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд аўтараў сайту RegnumСупраць іх завялі крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай варожасьці ў складзе групы асобаў».
2 лютага 2018 году Менскі гарадзкі суд прыгаварыў усіх да 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на тры гады і вызваліў з-пад варты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у Беларусі