22 лістапада ў Вене адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя аб Беларусі. Пра гэта заявіў на саміце Рады Эўразьвязу канцлер Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг.
Канфэрэнцыя будзе прысьвечана дыялёгу паміж зацікаўленымі бакамі і вырашэньню беларускага крызісу, паведаміла ў твітэры Сьвятлана Ціханоўская. Яна таксама апублікавала відэа з заявай Шаленбэрга.
Канцлер Аўстрыі выступіў за ўвядзеньне новых санкцый супраць арганізатараў міграцыйнага крызісу, але адзначыў, што нельга размаўляць зь Беларусьсю толькі мовай санкцый.
«Мы павінны падтрымліваць хаця б мінімальны дыялёг, асабліва з грамадзянскай супольнасьцю», — сказаў Шаленбэрг. Ён дадаў, што пытаньне Беларусі — гэта эўрапейскае пытаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «Эха Москвы» заклікаў адкінуць кансьпіралёгію ў інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі лічаць, што Лукашэнка выпрошвае ў Эўропы дыялёг