Памежнікі затрымалі чатырох замежнікаў — грамадзян Іраку — паведамляе Польскае радыё са спасылкай на памежную служба Польшчы. Таксама 51 замежнік атрымаў пастанову аб неабходнасьці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.
Рэкордная колькасьць спроб нелегальных мігрантаў трапіць у Польшчу з боку Беларусі была зафіксаваная 10 кастрычніка — 739.
У сваю чаргу ў Літве назіраецца зьніжэньне колькасьці спробаў нелегальнага пераходу мяжы. За мінулыя суткі ў краіну з боку Беларусі спрабавалі патрапіць 31 раз. Для параўнаньня, днём раней, літоўскія пагранічнікі разьвярнулі 111 мігрантаў.
Польшча, Літва і Латвія мяркуюць, што міграцыйны крызіс на мяжы — гэта вынік арганізаванай дзейнасьці беларускіх уладаў, якія такім чынам імкнуцца дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У атачэньні дзясяткаў землякоў у цэнтры Менску памёр мужчына зь Іраку