Дыпляматы будуць шукаць шляхі вырашэньня праблемаў, якія засталіся пасьля Парыскага пагадненьня па клімаце ў 2015 годзе і актывізуюць намаганьні па прадухіленьні павышэньня глябальных тэмпэратур больш чым на 1,5 градуса па Цэльсію ў параўнаньні з даіндустрыяльным пэрыядам.
Навукоўцы папярэджваюць, што шанцы на дасягненьне мэты, пастаўленай на перамовах у Парыжы шэсьць гадоў таму, імкліва зьніжаюцца.
Эколягі таксама пратэставалі з прычыны незадаволенасьці павольнымі тэмпамі барацьбы са зьмяненьнем клімату падчас сустрэч у Глазга, вядомых як COP21.
Чакаецца, што 1 і 2 лістапада на COP21 прымуць удзел больш за 100 сусьветных лідэраў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, в.а. канцлера Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі і прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан.
Іншыя сусьветныя лідэры, у тым ліку прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, лідэр Кітаю Сі Цзіньпін і прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, могуць выступіць на форуме па відэасувязі.
На мерапрыемства, якое завершыцца 13 лістапада, акрэдытавана больш за 25 тысяч удзельнікаў.