Паводле ведамства, другі тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зьніжэньне шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары.
Згодна са статыстыкай міністэрства, у трох абласьцях эпідэміялягічная сытуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленьні з «ковіднага рэжыму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі хоча вакцынаваць 5 мільёнаў чалавек да канца году, каб спыніць эпідэмію каранавірусуАдзначаецца, што ўсе навукова-практычныя цэнтры і частка стацыянараў абласьцей і Менска ў поўным аб’ёме аказваюць плянавую дапамогу.
Раней Міністэрства аховы здароўя ініцыявала пэўныя захады дзеля мінімізацыі распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі — абавязковы масачны рэжым аж да штрафных санкцый за невыкананьне, прыпыненьне плянавых апэрацый і г.д.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля вокрыку Лукашэнкі ў Беларусі адмянілі патрабаваньне насіць маскі і трымаць дыстанцыюАднак Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў ведамства за «гвалт і самадзейнасьць», у выніку ўсе абмежаваньні тэрмінова зьнялі.