«Падаходны падатак — гэта ўжо ў нейкай ступені падатак на багацьце. Адзінае, што рана ці позна нам давядзецца адыходзіць ад плоскай шкалы падаходнага падатку, пераходзіць на прагрэсіўную. Гэта першае. Другое — падатак на нерухомасьць. Гэта значыць, калі чалавек мае некалькі кватэр, машын або дамоў, павінна быць прагрэсіўная стаўка падатку. І мы ў гэтым напрамку ідзём, так рухаецца ўвесь сьвет», — лічыць Андрэй Савіных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Багатых няма, а падатак на багацьце — будзе?Ад наступнага году ўрад Беларусі маецца спаганяць падатак за першую кватэру — цяпер яго плацяць за другую і наступныя. Гэты збор плянуюць вызначыць на ўзроўні 0,1% ад разьліковага кошту аднаго квадратнага мэтра жыльля. У Міністэрстве фінансаў прагназуюць, што сярэдняя сума ў Менску будзе на ўзроўні 50 рублёў за год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў.
Камэнтуючы ўвядзеньне падатку на першую кватэру, Аляксандар Лукашэнка спаслаўся на вёску, дзе падатак плацяць і за зямлю, і за нерухомасьць. А горад, маўляў, застаўся ўбаку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «2 мільярды непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка зьвязаў падатак на кватэры з затратамі на каранавірусДа 2009 году ў краіне ўжо прымянялася прагрэсіўная шкала падатку з памерам ставак 9-30%. Але ад такой практыкі адмовіліся, бо многія багацейшыя людзі пачалі масава хаваць даходы.
Паводле статыстычных дадзеных, Беларусь не належыць да краін з высокім узроўнем даходу, значная частка насельніцтва зарабляе, каб толькі закрыць штодзённыя патрэбы.