Прапампоўваньне газу церазь Беларусь па трубаправодзе «Ямал — Эўропа» спынілася раніцай у суботу. Гэта вынікае зь зьвестак эўрапейскага газатранспартнага апэратара Gascade. Больш за тое, пачаўся рэвэрс газу ў зваротным кірунку, паведаміла ТАСС.
Ад 9-й гадзіны прапампоўваньне газу рэзка зьнізілася, а з 10-й увогуле спынілася і пачаўся рэвэрс.
Транснацыянальны газаправод «Ямал — Эўропа» праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасьць — 32,9 млрд кубамэтраў газу ў год.
Тыдзень таму Расея ўжо рэзка зьніжала прапампоўваньне газу па гэтым газаправодзе.
Да канца верасьня абʼёмы пастаўкі газу скараціліся на 70%. Гэта азначае скарачэньне прыбыткаў Беларусі ад транзыту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Газпром» амаль у чатыры разы скараціў транзыт празь Беларусь. Што гэта азначае для беларускага бюджэту?