Антону Бяленскаму 30 гадоў. Ён скончыў БДУ, займаўся бізнэсам. Быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і валянтэрам ініцыятывы па назіраньні за выбарамі «Честные люди».
Затрымалі Бяленскага летась 10 жніўня ў гатэлі «Беларусь» супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Пры затрыманьні, як сказаў бацька падсуднага Ігар, Антона білі.
Сёлета 5 сакавіка яго за ўдзел у пратэсьце асудзілі на 1 год і 6 месяцаў «хіміі». Ён адбыў іх у выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 24 у Горадні, паведаміла «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелі, каб я агаварыў Ціханоўскага». Вялікая размова са Зьмітром Фурманавым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэру штабу Бабарыкі прысудзілі 1 год і 6 месяцаў «хіміі»