Польскія заканадаўцы ўхвалілі будаўніцтва сьцяны на мяжы зь Беларусьсю. На агароджу выдаткуюць больш за 400 мільёнаў даляраў.
Тым часам плынь мігрантаў зь Беларусі ў Польшчу не зьмяншаецца. У пятніцу, 29 кастрычніка, польскія памежнікі зафіксавалі 511 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску. 13 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. 5 чалавек затрымалі за дапамаганьне мігрантам.
29 кастрычніка беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта пры польскай мяжы. Каля яго была група ўцекачоў з Сырыі, паведаміў ДПК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларуска-польскай мяжы памёр 25-гадовы мігрант
У Нямеччыне ў пятніцу непадалёк ад мяжы памёр мігрант з Іраку. Ягонае цела знайшлі сярод групы 30 мігрантаў, якія прыехалі на фургоне церазь мяжу. Абставіны ягонай сьмерці высьвятляюцца. Кіроўцы фургона на месцы не было, яго абʼявілі ў вышук. Нямецкая паліцыя паведаміла, што ўсяго за год 7300 мігрантаў тапілі ў краіну «беларускім маршрутам» цераз Польшчу.
У Літве за мінулыя содні прадухілілі 111 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі. На літоўска-беларускай мяжы ўсталявалі першыя сэкцыі плоту, вышынёй 4 мэтры, паведаміў Delfi. Даўжыня агароджы будзе 100 км.
У Латвіі на мяжы разьвярнулі 16 мігрантаў, што ішлі зь Беларусі.
Эўразьвяз абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў арганізацыі міграцыйнага крызісу, каб адпомсьціць за санкцыі, уведзеныя пасьля рэпрэсій супраць іншадумцаў, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі скончыцца міграцыйны крызіс? Дыскусія экспэртаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны ня плакалі, яны літаральна вылі». Хто таемна дапамагае ўцекачам на мяжы Беларусі і Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя інцыдэнты на беларуска-польскай мяжы: стрэл і запісы гукаў дзіцячага плачу