Як беларусы правялі «Ноч расстраляных паэтаў» у розных краінах. ВІДЭА

У апошнія гады ва ўрочышчы Курапаты традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яна не праходзіла. Пры гэтым акцыі ўшанаваньня прайшлі ва ўсім сьвеце.


У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі»), карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.