Расейскае інфармацыйнае агенцтва Regnum існуе з 2002 году. Аўтары сайту часта пішуць пра падзеі і гісторыю Беларусі з пазыцыяў «русского мира».
У сьнежні 2017 году беларускія ўлады затрымалі трох аўтараў Regnumʼa: Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку. Супраць іх завялі крымінальную справу.
2 лютага 2018 году Менскі гарадзкі суд прыгаварыў аўтараў Regnumʼа да пяці гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на тры гады і вызваліў іх з-пад варты.
Выкладчык БДУІР, кандыдат гістарычных навук Юрый Паўлавец, галоўны рэдактар часопіса «Новая экономика» Сяргей Шыптэнка і вартаўнік школы зь Берасьця Дзьмітры Алімкін былі прызнаныя вінаватымі ў распальваньні нацыянальнай варожасьці ў складзе групы асоб.
28 кастрычніка ў Беларусі заблякавалі таксама сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд аўтараў сайту Regnum