Арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся». Відэатрансьляцыя

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі») карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

У апошнія гады ва ўрочышчы традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе ня будзе. Пры гэтым акцыі ўшанаваньня праходзяць па ўсім сьвеце. А онлайн адбываецца арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся».