29 кастрычніка рэдакцыя сайту dev.by атрымала ананімны ліст з ProtonMail. Там сьцьвярджаецца, што перасьлед не спыніўся — прыходзілі і да іншых гомельскіх айцішнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі пра хвалю затрыманьняў за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналыАўтар зьвярнуў увагу на затрыманьне Мікіты Гарулі, QA-інжынэра з гомельскага офіса iTechArt. Відэа зь ягоным удзелам зьявілася ў тэлеграм-канале «Людмила Гладкая. СБ. Беларусь сегодня».
На кадрах малады чалавек кажа, што «ўдзельнічаў у дэструктыўных чатах», а таксама меў зносіны са сваім аднаклясьнікам, датычным да «анархічнага руху». Сёлета ў сакавіку Мікіта Гаруля быў сьпікерам канфэрэнцыі Open IT Gomel.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэктарат унівэрсытэту ў Гомлі будзе назіраць за студэнтамі і выкладчыкаміУ ананімным допісе таксама гаворыцца, што ў Гомлі затрымалі айцішніка з MBicycle, фрылансэра і яшчэ пару хлопцаў. Паводле зьвестак крыніцы, «пакаяльныя» відэа ўжо зьнятыя, але пакуль не апублікаваныя.