Пра гэта піша «Интерфакс-Запад».
«Мы прынялі да ўвагі і ўстанавілі, што старонка Deutsche Welle у Беларусі часткова недаступная», — сказала Засэ ў пятніцу журналістам.
Паводле яе слоў, прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі і МЗС папрасілі ва ўлад Беларусі тлумачэньняў і неадкладнага аднаўленьня доступу да сайту. Засэ пры гэтым не змагла сказаць, ці плянуе МЗС ФРН выклікаць беларускага амбасадара з гэтай нагоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у БеларусіНапярэдадні Deutsche Welle паведаміла, што сайт тэлерадыёкампаніі ў Беларусі заблякаваны, замест стартавай старонкі на ім зьяўлялася стандартная «заглушка» мясцовага Міністэрства інфармацыі пра абмежаваньне доступу да сайту.
Міністэрства інфармацыі Беларусі, паводле паведамленьня тэлерадыёкампаніі, заявіла, што рашэньне аб блякаваньні сайтаў DW, «Настоящего времени» і «Новага часу» прынятае ў сувязі з распаўсюджваньнем спасылак на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гіпэрспасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. У Беларусі заблякавалі сайты выданьняў «Настоящее время», «Новы час» і Deutsche Welle