Нямеччына дамовілася аб спыненьні палётаў уцекачоў з Іраку ў Беларусь, заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны, паведамляе DW.
Там адзначылі, што Іярданія таксама адмяніла некалькі чартэрных рэйсаў.
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы. У жніўні на нямецка-польскай мяжы было выяўлена 713 чалавек, якія незаконна прыбылі ў Нямеччыну, зь іх 474 — празь Беларусь.
Да 21 кастрычніка колькасьць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў 2021 годзе ў Нямеччыну па беларускім маршруце, склала 6162 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі ў Нямеччыну ўжо прыбылі 6162 мігранты. Улады зьбіраюцца разьвезьці іх па фэдэральных земляхТолькі за апошнія два дні польска-нямецкую мяжу ў пошуках прытулку перасеклі каля 500 мігрантаў.
Практычна ва ўсіх затрыманых, як і ў нелегальных мігрантаў, якія добраахвотна здаюцца нямецкім уладам, супрацоўнікі паліцыі выяўляюць пашпарты са штампам беларускіх памежнікаў. Таму і не выклікае сумневаў, што для прыбыцьця ў Эўразьвяз гэтыя людзі скарысталіся менавіта «беларускім транзытам», які, як лічаць у Бэрліне, быў адкрыты і існуе ня толькі зь ведама, але і пры актыўнай падтрымцы менскага рэжыму.
Каб спыніць паток мігрантаў у Нямеччыну празь «беларускі транзыт», нямецкі ўрад вядзе перамовы і з авіякампаніямі, якія ажыцьцяўляюць рэйсы ў Менск, і з краінамі адпраўленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі транзыт уцекачоў у Нямеччыну. Як ён працуе і як яго спыніць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Значыць, недастаткова санкцый». Экс-міністар замежных справаў Літвы аб спыненьні беларускага транзыту мігрантаў у Эўропу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Або Польшча, або сьмерць». Што кажуць мігрантам беларускія памежнікі