Вырак у судзе Чыгуначнага раёну Гомля агучыў Аляксей Хлышчанкоў, паведаміў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».
Прэвэнтыўны нагляд Сяргею Раманаву прызначылі пасьля адбыцьця 5-гадовага тэрміну за перавозку выбуховых рэчываў.
У сваім апошнім слове Сяргей Раманаў назваў ягоны перасьлед помстай за палітычныя погляды, «якія ідуць уразрэз з афіцыйнай палітыкай цяперашняй людаедзкай дзяржавы».
«Дзе насамрэч не існуе правоў чалавека. Дзе карным органам дадзена магчымасьць без прыцягненьня да адказнасьці фальсыфікаваць, зьбіваць, катаваць і забіваць грамадзян, бо са слоў галоўнага ўзурпатара „часам можа быць не да законаў“», — сказаў Раманаў.
Ён дадаў, што «надыдзе час перамогі свабоды, права і справядлівасьці, і гэты працэс ужо не спыніць».
Неўзабаве яго чакае новы суд у справе пра незаконнае абарачэньне зброі і тэрарызм.
29 кастрычніка 2020 году Сяргея Раманава затрымалі ў Ельскім раёне, побач з украінскай мяжой, разам зь Ігарам Аліневічам, Дзьмітрыем Дубоўскім і Дзьмітрыем Разановічам.
Усім выставілі абвінавачаньні ў тэрарызьме (арт. 289) і незаконным абарачэньні зброі (арт. 285). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, анархістаў абвінавацілі ў падпале чатырох аўтамабіляў каля будынку салігорскай пракуратуры і нападзе на аддзел ДАІ ў Мазыры.
На працягу амаль году ад моманту затрыманьня Сяргей Раманаў знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Напярэдадні суду яго этапавалі ў СІЗА-3 Гомля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Верце і набліжайце лепшыя часы». Фігуранты справы «анархістаў-партызанаў» чакаюць судуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Свой унёсак мусіць зрабіць кожны». Што з анархістамі, якіх затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы