Інфармацыю аб трох памерлых парадзіхах Zerkalo.io пацьвердзілі адразу некалькі мэдыкаў. Дзяцей, сьцьвярджаюць яны, выратавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны санітарны лекар: Кітайскую вакцыну накіроўваем для цяжарных, магчымыя паступленьні і іншых вакцынЗнаёмая адной з жанчын расказала, што яе цяжарная сяброўка трапіла ў лякарню ў пачатку кастрычніка. У яе быў каранавірус.
«Празь некалькі дзён стала значна горш. Яе паклалі на ШВЛ, але выратаваць ужо не змаглі. Зрабілі кесарава. Дзяўчынка нарадзілася маленькая, але здаровая», — расказала сяброўка памерлай.
Раней Свабода расказвала пра сьмерць цяжарнай жанчыны ў Гомлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даслала нам фота ў масцы і напісала: „Апошні дзень“». Блізкія расказалі пра абставіны сьмерці хворай на COVID-19 цяжарнай жанчыныЖурналісты зьвярнуліся ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя з просьбай удакладніць, ці паступала ім інфармацыя аб сьмерці цяжарных жанчын з COVID-19, але адказу пакуль не атрымалі.
Паводле зьвестак РНПЦ «Маці і дзіця», за мінулы год у Беларусі не зарэгістравана выпадкаў мацярынскай сьмяротнасьці.