МУС Беларусі ўнесла Telegram-супольнасьці Nexta, Nexta-Live і Luxta ў сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МУС, апублікаваным у пятніцу ў Telegram-канале ведамства.
«Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэньне аб прызнаньні групы грамадзян, якія ажыцьцяўляюць экстрэмісцкую дзейнасьць з дапамогай Telegram-каналаў Nexta, Nexta-Live і Luxta, экстрэмісцкім фармаваньнем і забароне яго дзейнасьці», — піша МУС.
Раней гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Цяпер яны сталі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» чат клюбу аматараў песень Цоя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнала сайт з мапай дваровых чатаў экстрэмісцкім фармаваньнем. Юрыст патлумачыў, што гэта значыць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК: Падпіска на тэлеграм-каналы, якія прызнаюцца «экстрэмісцкімі», не караецца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпіска на канал у сацсетках ня можа лічыцца экстрэмісцкім дзеяньнем, — юрыст