Такі конкурс адбыўся 27 кастрычніка, і права на ажыцьцяўленьне паставак атрымалі некалькі кампаній.
Найбольшую долю (885 МВт прапускной здольнасьці) атрымала дзяржаўная кампанія «Энергоатом», што можа ўскосна сьведчыць аб тым, што Ўкраіна будзе набываць электраэнэргію зь Беларускай атамнай электрастанцыі.
Пастаўкі беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіны будуць ажыцьцяўляць яшчэ чатыры прыватныя кампаніі — ТАА «ЕРУ ТРЕЙДІНГ» (5 МВт, уласьнікі — грамадзянін Украіны Яраслаў Мудры і грамадзянін ЗША Дэйл Уэсьлі Пэры), ТАА «ЕЛЕКТРО КОМ’ЮНІТІ» (15 МВт, уласьнік Аляксандар Ткачэнка), ТАА «ЕЛЕКТРО УКРАЇНА» (50 МВт, уласьнік грамадзянін Эстоніі Раам Арнэ), ТАА «СМАРТ ТРЕЙД ЕНЕРДЖІ» (50 МВт, уласьніца грамадзянка Ўкраіны Марыя Раманюк).
Правядзеньне аўкцыёну зьяўляецца адным з этапаў да падрыхтоўкі аднаўленьня паставак беларускай электраэнэргіі, які былі спыненыя сёлета ў траўні. У верасьні забарона на набыцьцё электраэнэргіі ў Беларусі была падоўжаная да 1 лістапада. Аналягічны аўкцыён адбыўся і ў рэзэрваваньні доступу да ЛЭП між Украінай і Расеяй.
Нягледзячы на тое, што новыя рашэньні аб падаўжэньні забароны беларускіх паставак ня ўхвальваліся, Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны ў сярэдзіне кастрычніка заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны расказалі, ці плянуюць зь лістапада вярнуцца да закупаў электраэнэргіі ў БеларусіУкраіна плянуе з 2023 году працаваць у адзінай энэргетычнай сыстэме з Эўропай, адключыўшыся ад энэргасыстэм Беларусі і Расеі. У лютым і ліпені 2022 году Ўкраіна мае правесьці экспэрымэнт па працы сваёй энэргетычнай сыстэмы ў адасобленым ад Расеі і Беларусі рэжыме. У гэтыя месяцы адбываюцца найбольшыя нагрузка на энэргасыстэму і спажываньне электраэнэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця дапаможа Ўкраіне з выдаткамі на адключэньне ад энэргасыстэм Беларусі і РасеіДа гэтага часу Беларусь і Ўкраіна маюць вырашыць тэхнічныя пытаньні для забесьпячэньня электраэнэргіяй так званых тупіковых зон — некалькіх населеных пунктаў у беларускім і ўкраінскім памежжы.
Цяпер беларускія Церахаўка, Камарын, Макраны і Рыцец забясьпечваюцца электраэнэргіяй з Украіны, але для гэтага між дзяржавамі арганізаваныя так званыя тэхнічныя ператокі — беларуская энэргія паступае ва Ўкраіну, а з Украіны ўжо ў беларускія паселішчы. Пасьля таго, як гэтыя лініі будуць заблякаваныя, Беларусь мусіць арганізаваць пастаўку электраэнэргіі на сваё памежжа зь беларускай энэргасыстэмы. Гэтыя тэхнічныя ператокі не залічваюцца ў гандаль электраэнэргіяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адключэньне ўкраінскай энэргасыстэмы ад беларускай: якія рызыкі для памежжа і пры чым тут украінскі мільярдэр