Пра гэта інфармуе ТАСС.
Агульная колькасьць памерлых ад каранавірусу ў сьвеце перавысіла 5 млн, сьведчаць падлікі агенцтва на падставе афіцыйных заяў уладаў, а таксама высноў экспэртаў і СМІ.
Сусьветны сайт www. worldometers. info дае лічбу 4 990 000.
Паводле ТАСС, да цяперашняга моманту ў сьвеце зарэгістравана 5 002 643 сьмяротныя зыходы ад захворваньня на COVID-19, выкліканага новай інфэкцыяй. Гэтая лічба супастаўная з насельніцтвам Рыму і Парыжу разам узятых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У стацыянарах Беларусі ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019-мУсяго з пачатку пандэміі каранавірус быў знойдзены больш як у 245 млн чалавек (гэтая лічба ТАСС супадае з дадзенымі Worldometers).
Аб першай сьмерці д каранавірусу стала вядома 11 студзеня 2020 году. Мільён сьмяротных выпадкаў быў зарэгістраваны 28 верасьня 2020 году, два — менш чым праз чатыры месяцы, 15 студзеня 2021 году. Адзнака ў 3 млн была пераадоленая яшчэ праз тры месяцы, 4 млн зарэгістравалі 6 ліпеня.
Сьмяротнасьць новай інфэкцыі складае 2,03%, паказчык не ўзьнімаецца вышэй за 3 працэнты ўжо амаль год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2 мільёны беларусаў пачалі вакцынацыю. Разьбіраемся, чаму шмат хто ня хоча рабіць прышчэпкуГеаграфія хваробы
Больш за ўсё сьмерцяў зарэгістравана ў ЗША — звыш 740 тыс., гэта прыкладна 1,6% ад усіх тых, хто заразіўся ў краіне. На другім месцы знаходзіцца Бразылія (звыш 606 тыс. сьмерцяў з 21,8 млн тых, хто заразіўся), на трэцім — Індыя, дзе з 34,2 млн хворых памерлі 456 тыс.
З улікам колькасьці насельніцтва найвышэйшая сьмяротнасць у Пэру, дзе на кожныя 100 тыс. жыхароў прыпадае 655 памерлых, а таксама ў эўрапейскіх краінах — Босьніі і Герцагавіне (352), Баўгарыі (343) і Паўночнай Македоніі (340).
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ