Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з генпракурорам Расеі Ігарам Красновым, інфармуе тэлеграм-канал лукашэнкавай прэс-службы.
«Мы напярэдадні вельмі важнай падзеі з вамі сустракаемся. 4 лістапада мы правядзём дзяржсавет — рашучы крок у нашай інтэграцыі».
Дата 4 лістапада называлася яшчэ ў верасьні. Тады яе пацьвярджаў і расейскі бок. Чакаецца, што на пасяджэньні ВДС будуць падпісаны 28 саюзных праграм паглыбленьня інтэграцыі, таксама можа быць падпісана новая ваенная дактрына «саюзнай дзяржавы», пра што на мінулым тыдні казаў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.
Разам з тым у пачатку кастрычніка дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў заяўляў, што рашэньне аб правядзеньні пасяджэньня будзе прымацца з улікам эпідэмічнага становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аналітык Павал Вусаў: «Публікацыя апытаньня ВЦИОМ — папярэджаньне Пуціна Лукашэнку»На сустрэчы Лукашэнка зноў стаў казаць пра пагрозы з Захаду, у прыватнасьці павелічэньне польскага вайсковага кантынгенту каля межаў.
«У нас ёсьць, што прасунуць бліжэй да межаў. І ў нас, і тым больш у Расейскай Фэдэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку зь іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму зноў пасварыліся Лукашэнка з Пуціным? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Шайгу загаварыў пра новую вайсковую дактрыну Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў Беларусі заявіла, што не плянуе пераходу на адзіную валюту з Расеяй