Дырэктарка Ўсходняга аддзелу Міністэрства замежных спраў Польшчы Малгажата Касюра-Кажмерска паведаміла на пасяджэньні Belarus Business Forum, што за апошні час толькі яе краіна выдала беларусам 200 тысяч звычайных візаў, каля 20 тысяч бізнэс-візаў і 2 тысячы гуманітарных візаў.
Малгажата Касюра-Кажмерска, са свайго боку, нагадала, што ёсьць салідарны плян тэхнічнай падтрымкі ў памеры 3 млрд эўра для Беларусі ў выпадку пераходу да дэмакратычных рэформаў.
Пры гэтым яна заклікала бізнэсоўцаў зьвяртацца ня толькі да краін-суседзяў, а і да іншых чальцоў Эўразьвязу.
«Хачу, каб вы зьвярнулі ўвагу на краіны ў рамках Усходняга партнэрства, якія ўжо правялі рэформы. Партнэрства — гэта ўвасабленьне каштоўнасьцяў, якія ўяўляе сабой эўрапейскае дэмакратычнае грамадзтва. Мы верым у тое, што посьпех нашага суседа — гэта і наш посьпех. Таму падкрэсьліваем важнасьць выбару Беларусі, а Ўсходняе партнэрства ў любым выпадку акажа ёй у гэтым падтрымку. Ня толькі эканамічную».
У кантэксьце дыскусіі на форуме згадвалася вялікая колькасьць IT-спэцыялістаў і тэхналягічных прадпрымальнікаў, якія зьехалі зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За няпоўны год 1122 заявы. Вырасла колькасьць беларусаў, якія зьвяртаюцца па прытулак у ПольшчыАлесь Аляхновіч, прадстаўнік Офісу Сьвятланы Ціханоўскай па эканоміцы, узьняў пытаньне важнасьці падтрымкі беларускага бізнэсу за мяжой, стварэньня бізнэс-праграмаў для маладых прадпрымальнікаў і гарантыйнага фонду, дзе людзі, якія пакінулі Беларусь, змаглі б атрымаць пазыкі і крэдыты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На саміце «Ўсходняга партнэрства» паставяць пустое крэсла з шыльдай «Belarus», чырвона-зялёнага сьцяга ня будзеУ сваю чаргу кіраўнік Варшаўскай фондавай біржы Марэк Дытль запэўніў, што агульная ўцягнутасьць патэнцыйных донараў у справы Беларусі значна большая за агучаныя 3 млрд эўра.
«У нас вельмі і вельмі сур’ёзныя намеры на самым высокім узроўні», — запэўніў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт заклікаў «неадкладна прыняць» пяты пакет санкцыяў і перадаць беларускую справу ў Міжнародны судКамісар Эўракамісіі па добрасуседзтве і пашырэньні Мацей Папоўскі падкрэсьліў, што ўмовы эўрапейскіх крэдытаў значна прасьцейшыя за многія іншыя варыянты.
«Мы прапануем макраэканамічную фінансавую падтрымку. Гэта вялікія крэдыты і пазыкі на добрых умовах», — удакладніў ён, праанансаваўшы таксама зьяўленьне такіх праектаў, як бязьвізавы рэжым і лабіяваньне недапушчэньня фінансаваньня рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар ЭЗ у Беларусі расказаў, супраць каго будзе скіраваны пяты пакет санкцыяўКіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль засяродзіў увагу на падпісаньні ў будучым двухбаковага эканамічнага пагадненьня аб дапамозе Беларусі з уступленьнем у Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Ён нагадаў, што на постсавецкай прасторы гэта адзіная краіна, якая ня мае такой дамовы.