Лідэр кіроўнай партыі Польшчы абвясьціў пра намер распрацаваць законапраект, які павялічыць выдаткі на абарону, у той час як краіна сутыкаецца з пагрозамі з боку Расеі і Беларусі.
Намесьнік прэмʼер-міністра Яраслаў Качыньскі заявіў, што прапанаванае павелічэньне выдаткаў дапаможа «абараніць айчыну» і ўмацаваць Узброеныя сілы, у той час як межы Польшчы зазнаюць нашэсьце мігрантаў зь Беларусі.
Качыньскі назваў прычынамі распрацоўкі законапраекту міграцыйны крызіс і «імпэрскія амбіцыі Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Мінабароны Польшчы ўзмацняе сілы на мяжы зь БеларусьсюПлян прадугледжвае павелічэньне вайсковага бюджэту, а таксама падвышэньне колькасьці Ўзброеных сілаў больш як у два разы — зь цяперашніх 110 тысяч вайскоўцаў да 250 тысяч.
Зьмены не прадугледжваюць аднаўленьня абавязковай вайсковай службы.
Качыньскі таксама заявіў, што Польшча разьлічвае ўмацаваць свае ўзброеныя сілы шляхам закупу вайсковай тэхнікі амэрыканскай вытворчасьці, але будзе разглядаць і магчымасьць набыць эўрапейскае ўзбраеньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Беларусь і Польшча ігнаруюць просьбы мігрантаў аб прытулку