У сыстэме МУС кадравае надзвычайнае здарэньне, піша ініцыятыва ByPol. Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі Горадзенскай вобласьці праводзілі ў Лідзе апэратыўна-вышуковае мерапрыемства «апэратыўны экспэрымэнт» у дачыненьні збытчыка псыхатропных рэчываў.
У момант «зьняцьця скарбу» затрымалі маладога супрацоўніка наркакантролю Ліды. Ім аказаўся актыўны ўдзельнік задушэньня народнага пратэсту ў жніўні 2020 году опэрупаўнаважаны Лідзкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дзьмітры М. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасьць за абарачэньне наркотыкаў.
ByPol — ініцыятыва былых сілавікоў, якія адмовіліся служыць Лукашэнку і пайшлі ў адстаўку, арганізаваўшы за мяжой шэраг расьсьледаваньняў дзеяньняў былых калег у задушэньні пратэстаў у Беларусі. У сваіх публікацыях ByPol паказаў шмат выпадкаў сфабрыкаваных палітычных і непалітычных крымінальных спраў, перавышэньня службовых паўнамоцтваў, загадаў да катаваньняў людзей. Дзякуючы інфармацыі ініцыятывы высьветлілася шмат падрабязнасьцяў пра моцныя ўнутраныя канфлікты ў сілавых органах цяперашняй Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol апублікаваў размову афіцэраў МУС пра тое, як на просьбу дачкі міністра ў ІЧУ пасадзілі яе суседа па ўчастку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol: Лукашэнка выкарыстоўвае Інтэрпол у сваіх палітычных мэтахШто такое ініцыятыва ByPol
У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.
Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).
Iніцыятыва аб’ядноўвае былых беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.
У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім. 8 лістапада 2021 суд вызнаў ByPol і распрацаваны ініцыятывай мабілізацыйны плян «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У чэрвені 2023 году ByPol раскалоўся, удзельнікі нутранога канфлікту паспрачаліся паміж сабой, у выніку спатрэбілася ўрэгуляваньне пры дапамозе АПК. Пасьля перамоваў бакоў з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай ініцыятыва падзялілася на фонд ByPol і аб’яднаньне BelPol.
BelPol стаў праваўладальнікам «тэхнічных і інтэлектуальных магчымасьцяў і інструмэнтаў» першапачатковай арганізацыі. У сваю чаргу, фонд, які ўзначальвае Аляксандар Азараў, захаваў толькі юрыдычную назву ByPol і плян «Перамога».