Зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў відэа зь Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы, на якім Аляксандра Лукашэнку пераконваюць надзець рэсьпіратар.
Невядома, наколькі гэтае відэа пастановачнае, але пазьней на ім жа Лукашэнка зноў са спушчаным пад нос рэсьпіратарам і яго зноў угаворваюць надзець рэсьпіратар правільна.
19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб эпідэміячнай сытуацыі і раскрытыкаваў абавязковы масачны рэжым. Ужо 22 кастрычніка Міністэрства здароўя адмяніла абавязковае нашэньне масак у грамадзкіх месцах насуперак рэкамэндацыям Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і сваім ранейшым загадам.
25 кастрычніка на шэрагу прадпрыемстваў прама загадалі прыбраць усе нагадваньні пра масачны рэжым з грамадзкіх месцаў, транспартных сродкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус па-беларуску. Што не пакажуць па дзяржаўнай тэлевізіі. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўка ды Грышка пра загад Лукашэнкі і сытуацыю з COVID-19