Раней у той жа дзень амбасады Канады, Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нямеччыны, Нідэрляндаў, Новай Зэляндыі, Нарвэгіі, Швэцыі і ЗША распаўсюдзілі ў твітэры заяву, у якой заявілі, што, у адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных зносінах, яны ня маюць намеру ўмешвацца ва унутраныя справы Турэччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны загадаў выслаць з краіны амбасадараў 10 заходніх краінаў23 кастрычніка прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган даў распараджэньне міністэрству замежных спраў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх дзяржаў пасьля таго, як яны выступілі з заклікам вызваліць падазраванага ў спробе дзяржаўнага перавароту турэцкага праваабаронцу і філянтропа Асмана Кавалу.
Турэччына — сябра NATO і кандыдатка на ўступленьне ў Эўразьвяз. Нягледзячы на гэта, Эрдаган заявіў, што дыпляматы ня маюць права павучаць Анкару зь яе ўласнай тэрыторыі. «Гэтыя амбасадары ня маюць права адважыцца прыйсьці і пачаць нам загадваць, што рабіць! Ды хто вы ўвогуле такія?» — сказаў ён, выступаючы на мітынгу прыхільнікаў сваёй Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.