Адпаведную пастанову прыняў суд Барысаўскага раёну.
Разгляд справы адбыўся пасьля заявы пракуратуры Барысаўскага раёну. Інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-рэсурсу Ex-press.by прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
З часу сфальшаваных выбараў прэзыдэнта Беларусі ў жніўні 2020 году ўлады прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю шэрагу СМІ, у тым ліку тэлеканалу «Белсат», спартовага сайту By.tribuna.com і парталу Tut.by.
Еx-press.by — незалежнае рэгіянальнае выданне, якое асьвятляе падзеі ў Барысаве і Жодзіне. 6 жніўня ягоны сайт быў часова заблякаваны.
У ліпені пасьля ўзмацненьня ціску сілавікоў на незалежныя СМІ Беларусі рэдакцыя Еx-press.by пакінула Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнала сайт з мапай дваровых чатаў экстрэмісцкім фармаваньнем. Юрыст патлумачыў, што гэта значыць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы пісалі і пра Каліноўскага, і пра БНР». Расказваем пра «КП в Беларуси», якую закрываюць празь ціск уладаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыю «Ганцавіцкага часу» прыйшлі зь ператрусам