Акрамя таго, губэрнатарам рэкамэндавана ўвесьці самаізаляцыю для грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, якія пакуль не вакцынаваліся ад COVID-19, і перавесьці іх на дыстанцыцную працу тэрмінам на адзін месяц.
Пералік даручэньняў прэзыдэнта па выніках нарады з чальцамі ўраду 20 кастрычніка зьмешчаны на сайце Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зафіксавалі выпадкі новага штаму «дэльта-лайт»; кітайскай вакцынай пачалі прышчапляць цяжарныхКіраўнікам рэгіёнаў таксама рэкамэндавана забараніць правядзеньне забаўляльных мерапрыемстваў і ўвесьці сыстэму QR-кодаў для наведваньня арганізацый, пералік якіх вызначыць урад Расеі і мясцовыя ўлады.
Прэзыдэнт Расеі таксама даручыў губэрнатарам і кіраўнікам прадпрыемстваў забясьпечыць супрацоўнікам два выходныя дні на вакцынацыю з захаваньнем заробку, «кратна павялічыць» ахоп тэставаньня на каранавірус і прадугледзець ізаляцыю хворых у самыя кароткія тэрміны, а таксама ўзмацніць кантроль за выкананьнем масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцынскі кісларод у шпіталі Беларусі пачалі пастаўляць вайскоўцы з авіяцыйных базаўПершы даклад аб гэтых захадах мусіць быць прадстаўлены Пуціну да 30 лістапада, далей — штомесяц.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў непрацоўнымі дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна, дазволіўшы рэгіёнам павялічваць гэты тэрмін у абодва бакі. Пра гэта 20 кастрычніка яго папрасіў урад. Прычынай стала чацьвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.
- У Расеі за апошнія суткі выявілі 37 930 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта максымум з пачатку пандэміі.
- Памерлі на раніцу 25 кастрычніка 1069 пацыентаў з COVID-19. Гэта вынікае з дадзеных апэратыўнага штабу.
- За апошні месяц колькасьць новых выпадкаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, вырасла ў два разы.