Прычына можа быць у тым, што Vero Cell накіроўваюць для цяжарных. Таксама ён распавёў пра навіну ў тэставаньні на COVID-19: зараз у першую чаргу будуць рабіць антыген-тэсты, а не ПЦР. Пра гэта ён паведаміў у эфіры «Беларусь 1».
Як піша Zerkalo. io, на працягу некалькіх дзён іх чытачы паведамлялі, што не маглі прышчапіцца кітайскай вакцынай Vero Cell у асобных паліклініках.
— З улікам таго, што ў Sinofarm няма супрацьпаказаньняў для цяжарных жанчын, мы пераразьмяркоўваем і накіроўваем гэтую вакцыну ў Менску і рэгіёны ў першую чаргу для вакцынацыі цяжарных жанчын. Хачу сказаць, каля 400 жанчын ужо прышчэплена, гэта 2,5% ад колькасьці якія падлягаюць. Гэтая праца будзе працягвацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даслала нам фота ў масцы і напісала: „Апошні дзень“». Блізкія расказалі пра абставіны сьмерці хворай на COVID-19 цяжарнай жанчыныПа словах Тарасенкі, запас вакцыны ў Беларусі цалкам дастатковыя, «з разьліку 800 тысяч чалавек». Ён не ўдакладніў, пра якую менавіта вакцыну гаворка.
— Ці будуць і ў далейшым ажыцьцяўляцца закупкі як «Спутника V», так кітайскай вакцыны. Магчымыя паступленьні і іншых вакцын, — сказаў галоўны санітарны ўрач.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чацьвёртую хвалю сустракаем, як і першую». Доктар Мартаў — пра цану хлусьніЯкія менавіта іншыя вакцыны і калі можна чакаць у Беларусі — Тарасенка не ўдакладніў. Каб не ўзьнікала ажыятажу, ён прапанаваў загадзя запісвацца на пэўны час вакцынацыі.
Тарасенка паведаміў, што пасьля нарады ў Лукашэнкі, мэдыкі пачалі пераход на антыген-тэсты, паколькі яны таньнейшыя і даюць больш хуткі вынік, чым тэсты ПЦР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская ці кітайская? Мікрабіёляг пра даступныя ў Беларусі вакцыныТаксама Тарасенка распавёў пра новы штам каранавірусу, зарэгістраваны ў Беларусі — дэльта-лайт.
— Пакуль нейкіх адрозьненьняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, у асноўным штам дэльта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі і Вялікай Брытаніі выявілі новыя варыянты дэльта-штаму каранавірусу