Дастаўленыя боепрыпасы, процітанкавае і высокадакладнае ўзбраеньне, мэдыцынская маёмасьць і іншыя матэрыялы, паведамляе Deutsche Welle.
«Мы хочам бачыць Украіну на шляху ў NATO, мірнай і свабоднай краінай», — заявіла ў аэрапорце Кіева ваенны аташэ амбасады ЗША ва Ўкраіне палкоўнік Брытані Ст’юарт
Дамоўленасьці аб пастаўках амэрыканскай дапамогі былі дасягнутыя падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў ЗША ў пачатку верасьня. Першую і другую партыю дадатковай дапамогі ў Кіеве атрымалі 10 і 18 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я пачуў ад прэзыдэнта толькі станоўчыя словы», — Зяленскі пра сустрэчу з БайдэнамЗа сем гадоў канфлікту на Данбасе ЗША аказалі Ўкраіне вайсковую дапамогу на суму больш за 2,5 млрд даляраў, паведаміў кіраўнік Пэнтагона Лойд Осьцін на нядаўняй сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: Трамп загадаў замарозіць фінансавую дапамогу Ўкраіне яшчэ да званка Зяленскаму